У чацвер зборную Беларусі па футболе чакае ключавы паядынак Лігі нацый

13 ноября 2018

Сяргей Чэрнік прапускае два мячы, "Нансі" саступае "Брэсту" ў матчы другога дывізіёна чэмпіянату Францыі, 1:2. Варатар адправіцца ў Люксембург, дзе ў чацвер зборную Беларусі чакае ключавы паядынак Лігі нацый.

Напярэдадні ўвечар каманда Ігара Крывушэнкі правяла трэніроўку ў Мінску. Акрамя Чэрніка, на месца ў варотах прэтэндуюць Дзяніс Шчарбіцкі і Андрэй Гарбуноў.