У чэмпіянаце Беларусі па хакеі час плэй-оф

19 марта 2024

Хто мацнейшы гэтым разам: "Гомель" або "Нёман"?! У чэмпіянаце Беларусі па хакеі зараз самая гарачая і цікавая пара - час плэй-оф.

Чвэрцьфінальныя серыі Кубка Прэзідэнта падабраліся на любату. Гэта адзначаюць і эксперты, і балельшчыкі. Так, агрэсіўную і атакавальную гульню прапаноўваюць два суперспецыялісты: Сяргей Стась і Яўген Летаў.

У супрацьстаянні дружын сёння пройдзе шосты паядынак. Лік да чатырох перамог - 3:2 - у карысць "Гомеля". Аднак ісціна простая: апошні крок самы цяжкі. "Чырвона-чорныя" зробяць усё, каб спаборніцкі год працягваўся для іх.

Шосты паядынак серыі клубы правядуць у Гомелі. Стартавае ўкіданне ў 19:30. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".