У Буэнас-Айрэсе завяршылася трэцяя юнацкая Алімпіяда. На рахунку Беларусі - 9 узнагарод

19 октября 2018

Маляўнічым шоу ў Буэнас-Айрэсе завяршылася трэцяя юнацкая Алімпіяда. Падчас цырымоніі адбылося шэсце сцяганосцаў нацыянальных зборных, а таксама традыцыйная перадача алімпійскага флага наступнай гаспадыні Гульняў - Сенегалу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 206-ці краін. На рахунку Беларусі - 9 узнагарод - дзве залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Дарэчы, ужо ў нядзелю ўвечар наша спартыўная дэлегацыя, уключаючы пераможца і прызёраў Гульняў, прыляціць у Нацыянальны аэрапорт Мінск.