У Брэсцкай вобласці стартавала Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў

19 июня 2013

У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 2 тысячы падлеткаў ва ўзросце 14-15 гадоў. За званне лепшых юныя атлеты пазмагаюцца ў плаванні, дзюдо, стральбе, гульнявых відах спорту, акрабатыцы, футболе, боксе. Усяго ў праграме спартакіяды 19 алімпійскіх відаў спорту. Спартыўныя баталіі разгорнуцца на пляцоўках пяці гарадоў - у Брэсце, Маларыце, Пінску, Баранавічах і Кобрыне. Прадоўжацца спаборніцтвы да 28 чэрвеня.