У Брэсце праходзіць Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы

17 июля 2020
У Брэсце сёння завершыцца Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы - турнір, які з нецярпеннем чакалі не толькі спартсмены, але і іх балельшчыкі. Скачкі ў даўжыню і з шастом. Бег на 3 тысячы і 200 метраў, кіданне дыска і штурханне ядра. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу шматлікія лідары нашай зборнай. Да прыкладу, у скачковым сектары разгорнецца яркая барацьба паміж Анастасіяй Мірончык-Івановай і Віялетай Скварцовай, а ў бегу за "хуткія секунды" пазмагаецца Крысціна Ціманоўская. 


Стадыён "Дынама" прыме чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы 


Адкрыты чэмпіянат краіны пройдзе з 31 ліпеня па 2 жніўня на стадыёне "Дынама". "Беларускія лёгкаатлетычныя гульні" стануць своеасаблівай заменай Алімпіяды ў Токіа, якая павінна была прайсці акурат у гэты час. За паўтор медальных вынікаў Гульняў у Рыа спартсмены атрымаюць і салідныя прызавыя.