У Беларусь прыляцеў лонданскі "Арсенал"

28 сентября 2017

Без некалькіх вядучых гульцоў прыляцеў у Беларусь лонданскі "Арсенал". Фанатаў футбольнай лігі Еўропы сёння чакае чарговы матч групавога раўнда. І прымае брытанцаў БАТЭ на роднай арэне. Ці ўдасца барысаўчанам дома перагуляць фаварыта ўсяго турніру? Тым больш што гаспадары непераможныя ў сямі апошніх дамашніх матчах. Сёння ўвечары матч БАТЭ - "Арсенал". Пачатак а 8-й гадзіне. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2".