У. Азаранка адолела Дж. Пегулу і выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Індыян-Уэлсе

14 октября 2021

Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA у Індыян-Уэлсе, адолеўшы Джэсіку Пегулу. Беларуска не пакінула шанцаў прадстаўніцы ЗША, за паўтары гадзіны абгуляўшы ў двух сэтах 6:4, 6:2. За выхад у фінал Азаранка згуляе з Аленай Астапенкай з Латвіі. Турнір у Індыян-Уэлсе, нагадаем, праходзіць па 17 кастрычніка. Агульны прызавы фонд $ больш як 8 млн.