У 21:50 на "Беларусь 1" праект "Гульні.by" падвядзе вынікі II Еўрапейскіх гульняў

4 июля 2019

Дзесяць дзён яркіх перамог і эмоцый. II Еўрапейскія гульні падводзяць вынікі. Нашы спартсмены на другім месцы ў медальным заліку. А Беларусь скрозь прызму спорту прэзентавала свету сваю гісторыю, культуру і турыстычны патэнцыял. За спаборніцтвамі ля экранаў тэлевізараў сачылі гледачы са 196 краін і тэрыторый, а фан-зоны наведалі 450 тысяч чалавек. Што засталося за кадрам спартыўных трансляцый - ужо сёння вечарам у выніковым фільме Агенцтва тэленавін. "Гульні.by" адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".