У 11:20 хварэем за біятланістак на Алімпіядзе

15 февраля 2018

Калі не ўмяшаецца надвор'е. Самым відовішчным для беларускіх фанатаў спорту будзе гэты дзень на Алімпіядзе. Сёння нашы атлеты выступяць у пяці дысцыплінах. Ужо ў 11:20 хварэем за біятланістак. Усе падрабязнасці з алімпійскай сталіцы - у Яўгена Перліна.

Сёння пасля ўчорашняга самага рамантычнага свята - Дня святога Валянціна - на Алімпіядзе для беларусаў даволі прадстаўнічы жаночы дзень. Біятлон на 15 кіламетраў. Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава.

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле - Ала Цупер, Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова.

У мужчын - таксама індывідуальная гонка на 20 км.

Юрый Данілачкін - хуткасны спуск.

Марыя Шканава - горныя лыжы: гіганцкі слалам.

Гэтыя старты пакуль запланаваныя. Але, судзячы па нестабільным характары надвор'я і ўчорашніх адменах, чакаць можна чаго заўгодна.

Самае крыўднае - гэта прыезд балельшчыкаў на адкладзеныя спаборніцтвы. Аднак арганізатары паабяцалі, што білеты будуць дзейнічаць на адкладзеныя спаборніцтвы.