У беларусаў першае золата на Еўрапейскіх гульнях у Баку

15 июня 2015

Раніца панядзелка стала медальнай для беларускай каманды на Еўрапейскіх гульнях у Баку. Першую ўзнагароду дня заваявала байдарка-двойка ў складзе Віталя Бялко і Рамана Петрушэнкі на дыстанцыі тысяча метраў. Беларусы фінішавалі трэцімі. Аналагічную адлегласць, але з лепшым вынікам пераадолелі браты-канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы. Іх узнагарода стала першай залатой для беларускай зборнай.

У медальным заліку беларусы падняліся на дзявятае месца. У актыве нашай каманды па адной залатой і сярэбранай узнагародзе, а таксама тры бронзавыя.