У Беларусі 6 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

17 июля 2017

6 медалёў - 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя ўзнагароды - заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. У балгарскі Плоўдзіў нароўні з лідарамі каманды адправіліся і маладыя спартсмены. Сярод выйграных медалёў ёсць і серабро ў алімпійскай дысцыпліне: Вольга Худзенка фінішавала другой на дыстанцыі 500 метраў у байдарцы-адзіночцы. Па колькасці ўзнагарод зборная Беларусі ўвайшла ў пяцёрку лепшых каманд турніру.