Турнір па гарналыжным спорце Champion's Cup - 2023 прайшоў у Сілічах

19 марта 2023

Яркае сонца, камфортная тэмпература, выдатны схіл і самы лепшы настрой. У такой атмасферы ў Сілічах прайшоў унікальны турнір па гарналыжным спорце Champion's cup - 2023, які аб'яднаў як маладых спартсменаў і аматараў, так і прафесіяналаў.

Самай юнай прэтэндэнтцы на ўзнагароды ўсяго 4 гады. Змагаліся гарналыжнікі ў паралельным слаламе. А ўсяго свае сілы ў спаборніцтвах паспрабавалі 109 спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Пераможцы і прызёры вызначыліся ў сямі ўзроставых катэгорыях. Сярод мужчын перамогу святкаваў Данііл Якубоўскі, сярод жанчын - Аляксандра Севасцьянава.