Турнір памяці Сямёна Халіпскага пройдзе ў Мінску з 23 па 25 мая

12 мая 2017

Алена Леўчанка, Анастасія Верамеенка і Алекс Бентлі не прыедуць на турнір памяці Сямёна Халіпскага, які пройдзе ў Мінску з 23 па 25 мая. Акрамя беларускай зборнай на Кубку выступяць моладзевая каманда нашай краіны, Аргенціна і Вялікабрытанія. Турнір Халіпскага стане этапам падрыхтоўкі беларусак да чэрвеньскага чэмпіянату Еўропы ў Чэхіі.