"Цмокі" ў авертайме адолелі "Астану" ў Адзінай лізе ВТБ

17 марта 2022

Баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" на выездзе змаглі адолець "Астану". Нагадаем, усе легіянеры "драконаў" з'ехалі дамоў, таму сёння, 17 сакавіка, як і ў мінулую нядзелю, калі "Цмокі" таксама атрымалі перамогу над казахстанскім клубам, за нашу каманду выступалі толькі беларускія гульцы. У першай чвэрці хлопцы Расціслава Вергуна перахапілі ініцыятыву і завяршылі з перавагай у 8 балаў. У другой  яна вырасла да 11. Трэці і чацвёрты адрэзак гульні выдаліся не самымі ўдалымі. Напрыканцы паядынку "Астана" зраўнавала лік 55:55. У авертайме мінчане аказаліся мацнейшымі 65:64 і падняліся на дзявяты радок турнірнай табліцы.