"Цмокі-Мінск" згуляюць супраць ізральскай "Нагарыі"

4 октября 2016

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" правядзе сёння першы матч супраць ізральскай "Нагарыі". Каманды ў двухматчавай дуэлі паспрачаюцца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча пройдзе на новай хатняй пляцоўцы "драконаў" - "Фалкон клабе" па праспекце Пераможцаў. Пачатак у 19 гадзін.