Цэнтру алімпійскага рэзерву па веславанні ў Брэсце споўнілася 10 гадоў

22 мая 2017

Свой дзень нараджэння тут адсвяткавалі парадам лодак. На ваду выйшлі байдарачнікі, канаісты і спартсмены па веславанні акадэмічным - выхаванцы і выпускнікі цэнтра. Затым эстафету падхапілі на сушы ролеры і аматары скандынаўскай хады. І гэта таксама невыпадкова. Брэсцкі вяслярны канал сёння - гэта выдатная база для заняткаў спортам. Тут ёсць выдатная лыжаролерная і веласіпедная трасы.

Павел Дзянісюк, дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні: "За 10 гадоў праз цэнтр прайшло больш за 6 000 спартсменаў, якіх мы падрыхтавалі. Таксама сёлета ў нас будуць міжнародныя спаборніцтвы юнацкія. Гэта Балтыйскія гульні, дзе будуць два веславанні: акадэмічнае і байдарка і каноэ".

Ірына Папенка, майстар спорту міжнароднага класа па веславанні, чэмпіёнка свету і Еўропы, удзельніца Алімпійскіх гульняў - 2000: "Калі адкрыўся цэнтр, я яшчэ была выхаванкай гэтага цэнтра. Яшчэ цэлы год займалася ў складзе нацыянальнай каманды. Потым я завяршыла кар'еру і засталася тут працаваць. Я жыву гэтым, назіраю, як з дзяцей вырастаюць чэмпіёны".

Праз спрыяльную ружу вятроў і базу міжнароднага ўзроўню на брэсцкай вадзе стала трэніруюцца весляры нацыянальнай каманды, а таксама спартсмены з Азербайджана, Расіі, Украіны, Казахстана і нават Малайзіі. А ў 2018 годзе тут пройдзе чэмпіянат Еўропы па веславанні сярод спартсменаў да 23 гадоў.