Трыумф у Дубаі - зборная Беларусі ўпершыню прабілася ў паўфінал ЧМ-2024 па пляжным футболе

22 февраля 2024

Трыумф беларусаў у Дубаі. Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню ў сваёй гісторыі згуляе ў паўфінале чэмпіянату свету. Наша каманда на старце плэй-оф выбіла з барацьбы трохразовага пераможца планетарнага форуму - Партугалію. Інтрыга развівалася імкліва і непрадказальна. Да сярэдзіны другога перыяду Беларусь вяла - 3:1, затым партугальцы ўсё ж здолелі адыграцца - 3:3. І здавалася б, усё... Але наша каманда паказала сапраўдны характар. І на апошняй секундзе забіла вырашальны мяч. Як гэта было - напал эмоцый у майго калегі Юрыя Вайцянкова. У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў працягвае працаваць здымачная група Белтэлерадыёкампаніі (падрабязнасці ў відэа).