Трыццаць першая перамога ! Дар'я Домрачава выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці

10 марта 2018

Трыццаць першая перамога ў кар'еры! Дар'я Домрачава напярэдадні выйграла жаночы спрынт на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць у Кантыялахці.

Домрачава стартавала пад 16-м нумарам, закрыла ўсе мішэні на лежні і апошнім выстралам дапусціла промах на стойцы. Але хуткасці па дыстанцыі хапіла, каб на фінішы мець камфортную перавагу перад галоўнымі канкурэнткамі. Фактычна апярэдзіць нашу біятланістку магла толькі Франчэска Хільдэбранд, якая адстралялася дакладна. Аднак немка да фінішу страціла сваю перавагу і прайграла Домрачавай палову секунды.

Сёння этап Кубка свету прадоўжыцца дзвюма гонкамі. У 15:30 на "Беларусь 5" пачнецца трансляцыя суперміксту. Тут зборную Беларусі прадставяць Дынара Алімбекава і Антон Смольскі. А ў 18:35 глядзіце змяшаную эстафету. У складзе нашай чацвёркі на старт выйдуць дзве Надзеі –

Скардзіна і Пісарава, а таксама Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін.