Тры тыдні застаецца да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Даніі

13 апреля 2018

Ужо сёння зборная Беларусі правядзе чарговы выязны матч Еўравыкліку супраць Швейцарыі, заўтра апаненты сустрэнуцца зноў. У 21:10 супрацьстаянне ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Дарэчы, пасля гэтых спарынгаў беларусаў чакаюць хатнія таварыскія матчы. 20 і 21 красавіка ў Гродне ў апанентах будуць гаспадары будучага планетарнага форуму - датчане, 27 і 28 красавіка ў Жлобіне і Бабруйску Беларусь згуляе з Нарвегіяй.