Трэці этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца дзвюма гонкамі праследавання

17 декабря 2016

Трэці этап Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у чэшскім Нове Места, прадоўжыцца сёння дзвюма гонкамі праследавання. Першымі на старт выйдуць мужчыны. Сярод усіх удзельнікаў тры нашыя страляючыя лыжнікі - Раман Ялётнеў, Уладзімір Чапелін і Максім Варабей. Прамая трансляцыя гэтай гонкі пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 16:50. У 19:20 - тут жа старт жаночых спаборніцтваў. Зборную Беларусі тут прадставяць дзве спартсменкі Ірына Крыўко і Надзея Скардзіна.