Трэнер "Шахцёра" Сяргей Ташуеў - прэтэндэнт на месца ля руля махачкалінскага "Анжы"

24 мая 2018

Галоўны трэнер салігорскага "Шахцёра" Сяргей Ташуеў - прэтэндэнт на месца ля руля махачкалінскага "Анжы". Гэтую інфармацыю сёння распаўсюдзілі аўтарытэтныя расійскія сродкі масавай інфармацыі. Ташуеў узначаліў "гарнякоў" у красавіку гэтага года, а ў "Анжы" працаваў тры сезоны таму. Нагадаем, клуб з Дагестана страціў месца ў расійскай Прэм'ер-лізе пад кіраўніцтвам беларуса Вадзіма Скрыпчанкі.