Урачыста адкрыты юбілейны Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

3 января 2014
Пачнём мы сёння з адной з самых яркіх і сімвалічных падзей новага года. Гэтым вечарам у сталічным Палацы спорту ўрачыста адкрылі юбілейны Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Трэба сказаць, сёння гэты спартыўны форум асабліва прадстаўляць і не трэба - гэта традыцыя. Ды і статус аматарскага хутчэй умоўны, - тут што ні імя - то сапраўдная зорка. Едуць з усяго свету. Напрыклад, сёння канадскія зоркі здзівілі журналістаў, наладзіўшы ныранні ў халодныя воды Камсамольскага возера. Прычым, гэта зусім не эпатаж - гэта частка вялікай дабрачыннай акцыі, - яшчэ адна традыцыя турніру.

Ну і, зразумела, для арганізатараў - гэта свайго роду проба лёду перад галоўнай спартыўнай падзеяй года - чэмпіянатам свету ў Мінску. Мяркуйце самі: новыя арэны, уключаючы Чыжоўскую, абкатаюць, ды і сферу гандлю і паслуг прывядуць у неабходны тонус.

Зрэшты, сёння, у дзень адкрыцця, гэта хутчэй дэталі, а галоўнае - усё ж асаблівая атмасфера спартыўнага свята.

Раскавае Святлана Канапацкая.

Сёння ў Беларусі стартаваў Новы спартыўны год. І страт яму даў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Ужо дзясяты, юбілейны. Яшчэ адна асаблівасць турніру - ён пройдзе на тых жа лядовых пляцоўках, дзе ўжо вясной скрыжуюць клюшкі ўдзельнікі чэмпіянату свету па хакеі - своеасаблівае тэсціраванне пляцовак пройдзе ў рамках турніру. І гэты факт надае яму асаблівы баявы дух. На трыбунах - аншлаг. Па напале Калядны турнір не саступае сусветным хакейным баталіям. Гэта і прыцягвае балельшчыкаў.

А вось так каманда Канады ў Мінску яшчэ да старту замацоўвала за сабою статус самай адважнай. Напярэдадні першага матча паўночнаамерыканцы ў поўным складзе ныралі ў ледзяную ваду Камсамольскага возера. Гэта ключавы момант дабрачыннай акцыі. Напярэдадні выезду ў Беларусь канадцы праз сацыяльныя сеткі распаўсюдзілі заяву аб намеры прыняць водныя працэдуры пад адкрытым небам. Заключылі своеасаблівае заклад. Сябры і знаёмыя хакеістаў заахвоцілі грашыма. У выніку сабралі тры з паловай тысячы долараў. Грошы канадцы перададуць аднаму з дзіцячых дамоў.
Ледзяную ваду зменяць ледзяныя арэны.

Сёння цырымонія адкрыцця хакейнага турніру. І спачатку на лёд выйшаў Дзед Мароз і абвясціў пачатак новага спартыўнага года ў Беларусі. А затым на лядовую арэну вынеслі флагі краін - удзельніц турніру.

На гэты раз 12 хакейных дружын прыбылі ў Мінск. На лёд выйдуць хакеісты Аўстрыі, Германіі, Канады, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі. Хтосьці ўпершыню, як каманда Францыі, а вось хакеісты Славакіі ўжо сёмы раз будуць змагацца за прыз Каляднага турніру ў Мінску. Цікавасць да турніру расце, гэта адзначыў і Прэзідэнт у сваёй прывітальнай прамове. А затым пачалася першая лядовая баталія. Каманда Беларусі скрыжавала клюшкі з камандай Францыі.


Хакейная каманда Прэзідэнта - гаспадары турніру і адзін з традыцыйных фаварытаў. За 9 гадоў гісторыі беларусы 7 разоў выйгравалі запаветны кубак. І сёння яны радавалі балельшчыкаў яркай камбінацыйнай гульнёй і дзейснымі атакамі.


Каманда Францыі - дэбютант турніру. У скарбонцы яе перамог сенсацыя 2013 года, калі зборная Францыі адолела зборную Расіі. У Мінску настроены на перамогу людзі-легенды, для іх лёд і хакей - гэта іх жыццё. Калядны турнір у Беларусі яны ўспрымаюць гэта як глыток свежага паветра, які дае сілы і магчымасць быць зноў у страі.


Як і ў ранейшыя гады, спаборніцтвы пройдуць у трох падгрупах. У турніры задзейнічаны 4 лядовыя арэны. Група А правядзе матчы ў Палацы спорту, група В будзе спаборнічаць у Чыжоўка-Арэне, а група С у мінскім Лядовым палацы.


Сёння былі задзейнічаны тры мінскія пляцоўкі. У Чыжоўка-Арэне выступалі расіяне - імаверныя сапернікі беларусаў па фінальным матчы. Таму да каманды Газпрама трэба было прыгледзецца ўважлівей. Багацце зорак у камандзе не пакінулі без увагі і гледачы.

Першыя паядынкі адбудуцца на чатырох лядовых арэнах Мінска. У іх прыме ўдзел 12 хакейных дружын Аўстрыі, Германіі, Канады, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі. Усе каманды будуць падзелены на дзве групы. Дзве наймацнейшыя каманды кожнай з груп сустрэнуцца ў фінале, а дзве другія каманды разгуляюць паміж сабою бронзавыя медалі спаборніцтваў. Гульні пройдуць у Палацы спорту, у Лядовым палацы, а паядынкі фінальнага дня - матчы за бронзу і золата - адбудуцца ў 15-тысячнай Мінск-Арэне.