Таццяна Халадовіч выступіць у кваліфікацыі кідання кап’я на чэмпіянаце свету ў Пекіне

28 августа 2015

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які зараз праходзіць у Пекіне, беларуска Таццяна Халадовіч выступіць у кваліфікацыі кідання кап’я. У вячэрняй сесіі ў паўфінальным забегу на 100 метраў з бар'ерамі ў жанчын паспрабуе свае сілы Аліна Талай. Анастасія Мірончык-Іванова пазмагаецца ў фінале спаборніцтваў па скачках у даўжыню. Прамыя трансляцыі з Пекіна вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 13:40.