Суперматч у фінале XI тура чэмпіянату Беларусі па футболе

13 июня 2018

Матчам з прыстаўкай супер- завершыцца XI тур чэмпіянату Беларусі па футболе! У Брэсце балельшчыкаў чакае дынамаўскае дэрбі. Сталічная каманда ў апошніх двух матчах першынства не прапускала. А вось брэстаўчане не могуць адсвяткаваць перамогу тры туры запар, усе гэтыя гульні завяршыліся парытэтам - 1:1. 

Сустрэча "Дынама-Брэст" - "Дынама-Мінск" пачнецца на "Беларусь 5" у 20:40, супрацьстаянне лідара - БАТЭ - і "Гомеля" - глядзіце ў 18:40.