Лёс юных беларускіх біятланістаў вырашыцца сёння ў Раўбічах

17 февраля 2018

Тут у гэтыя хвіліны пачынаецца чацвёрты, фінальны этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Удзел у спаборніцтвах бяруць спартсмены, якія прайшлі рэгіянальны адбор. Тры этапы адбыліся ў Наваполацку.

Больш за 150 юных біятланістаў з усёй краіны змагаліся за званне лепшых у асабістым і камандным заліках. У праграме Кубка - мас-старт, спрынт і змяшаная эстафета.