Сталічнае "Юнацтва" вырвала перамогу ў чэшскага клуба "Млада Болеслаў"

17 августа 2016

Сталічнае "Юнацтва" вырвала перамогу ў стартавым матчы хакейнай лігі чэмпіёнаў у чэшскага клуба "Млада Болеслаў". Сустрэча завяршылася з лікам 4:3. Пераможную шайбу гаспадары закінулі за дзве хвіліны да фінальнай сірэны.

Наступны паядынак чэмпіёны Беларусі правядуць таксама на сваёй пляцоўцы 23 жніўня супраць шведскага клуба "Векшэ Лейкерс", у якім з гэтага сезона будзе выступаць форвард зборнай Беларусі Джэф Плат.