Сталічная лыжная траса ў Вяснянцы адкрыла сезон

13 января 2017

Папулярная спартыўная пляцоўка працуе практычна кругласутачна і разлічана як на лыжнікаў-профі, так і на аматараў. Трасы Мінскай вобласці таксама апрабоўваюць аматары катання на снезе. 

Трэнд гэтага сезона - карпаратыўныя забегі. На лыжы становяцца ўрачы, настаўнікі, будаўнікі і менеджары кампаній. Аляксей Кандраценка пабываў на спартакіядзе тых, для каго лыжы - частка прафесіі, а заадно асвоіў і свае  кіламетры здароўя. 

У заснежаным глухім лесе - яго таварыш - лыжы, на спаборніцкай жа трасе - яны інструмент для выпрабавання сілы волі. Ляснічы Дзмітрый Мажэйка заўсёды падтрымлівае здаровы лад жыцця. Вось і сёння прадстаўнік Барысаўскага раёна гатовы паказаць вышэйшы клас.

 

20  лясгасаў з усёй Мінскай вобласці і амаль 130 лыжнікаў. Траса невялікая - адзін кіламетр 200 метраў, але два-тры заходы - гэта ўжо сур'ёзна. Праўда, тут і стымул салідны - лепшы лыжнік лясгасаў прадставіць цэнтральны рэгіён на рэспубліканскіх, а затым і еўрапейскіх лясных лыжных гонках.

 

Нямала аматараў актыўнага адпачынку сёння і на схілах гарналыжных комплексаў Мінскай вобласці. Сюды прыязджаюць сем'ямі.

Ноч, мароз, драйв, горныя лыжы, сноўборды або цюбінгі на высокай хуткасці. Наўрад ці ўсё гэта магчыма ў сталіцы, а вось у Лагойску - без праблем, ды яшчэ і з каларытам. Навагодні начны марафон стартуе тут ужо ў суботу.

  Арганізатары абяцаюць стопрацэнтны зарад бадзёрасці як мінімум на цэлы тыдзень.

 

У гэты ўікэнд свае сілы і магчымасці прадэманструюць і самыя юныя лыжнікі. Для іх арганізуюць міжнародныя дзіцячыя спаборніцтвы сярод аматараў па горных лыжах. Так што ўжо зусім хутка стане зразумела, у каго ў Беларусі задаткі і патэнцыял будучых Домрачавых, Рыжанковых і Далідовічаў. Самі зоркі спорту такую ініцыятыву толькі падтрымаюць.