Сталічная каманда "Праметэй" - пераможца Нацыянальнай лігі па баскетболе ў намінацыі - "Эліта"

11 сентября 2017

Сталічная каманда "Праметэй" - пераможца Нацыянальнай лігі па баскетболе тры на тры ў самай прэстыжнай намінацыі - "Эліта"! Фінал турніру прайшоў у Мінску на "Палова-Арэне". Від спорту з гэтага года ўжо алімпійскі і дакладна будзе прадстаўлены на Алімпіядзе ў Токіа. Уласна, як і ў Мінску ў 2019 падчас правядзення ў Беларусі другіх Еўрапейскіх гульняў.

Сёння пляцоўкі для гэтага віду баскетбола, акрамя Мінска, ёсць і ў Віцебску. Неўзабаве з'явяцца ў Гомелі і Гродне. У перспектыве баскетбол тры на тры павінен прыйсці ў кожны абласны цэнтр.