Старт гандбольнага чэмпіянату свету для беларусаў

13 января 2017

Каманда Юрыя Шаўцова правядзе сёння першы матч групавога этапа на планетарным турніры ў Францыі. Зборная Беларусі сустрэнецца з чылійцамі. Адзначым, што на мінулым чэмпіянаце свету каманды ўжо сустракаліся. Два гады таму наша зборная была мацнейшай. Зрэшты, у параўнанні з тым турнірам склад беларусаў абнавіўся вельмі сур'ёзна. Прамая трансляцыя сустрэчы Беларусь - Чылі пачнецца ў 15:55 на "Беларусь 5".