Старт Аляксандры Сасновіч на Уімблдоне адбудзецца сёння

30 июня 2016

Пазаўчора ўвечар беларуска павінна была правесці сустрэчу першага круга супраць францужанкі Крысціны Младэнавіч, але матч быў перанесены праз умовы надвор'я. Учора тэнісістка рыхтавалася выйсці на корт, але таксама праз дождж не згуляла. Сёння матч Сасновіч - Младэнавіч стаіць першым запускам на васямнаццатым корце і пачнецца не раней як у 13 гадзін па беларускім часе.