Сталі вядомыя пераможцы і прызёры ў дзвюх дысцыплінах этапа Кубка свету па веласпорце

1 ноября 2019
На мінскім веладроме разыграныя першыя медалі этапа Кубка свету па веласпорце на трэку. На гэты моманту сталі вядомыя пераможцы і прызёры  ў дзвюх дысцыплінах з сямі.

А пачалася вячэрняя сесія з урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў, у якой выступілі  музычныя калектывы,  спартыўныя акрабаты. Вядома, не абышлося без прадстаўлення флага кожнай краіны, што ўдзельнічае ў спаборніцтвах.

Пасля ж пачалася барацьба за    медалі. І адзін з фіналаў прайшоў не без удзелу беларускіх спартсменаў. Па выніках ранішняй кваліфікацыі  ў фінал у мужчынскай гонцы па ачках прабіліся нашы   Раман Раманаў і Гардзей Цішчанка. Спартсменам трэба было пераадолець 40 кіламетраў. У выніку Раман Раманаў фінішаваў на шостай пазіцыі, Гардзей Цішчанка стаў шаснаццатым. Пераможца этапа Кубка свету  - брытанец Марк Сцюарт. 

У 19:27 запланаваны старт жаночай групавой гонкі па ачках, дзе выступіць сярэбраная прызёрка ў гэтай дысцыпліне нядаўняга чэмпіянату Еўропы   Таццяна Шаракова. Трансляцыя вячэрняй сесіі пачнецца на "Беларусь 5"   у 19:15.