Адразу тры беларускія клубы праводзяць першыя матчы другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы

26 июля 2018

Гэтымі хвілінамі хварэем за нашых футбалістаў. Адразу тры беларускія клубы праводзяць першыя матчы другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай лігі Еўропы. Салігорскі "Шахцёр" прымае польскі "Лех". Прамую трансляцыю паядынку можна ўбачыць на "Беларусь 2". Гэтымі хвілінамі ў матчы перапынак. Пасля першага тайма нічыя 0:0.

Зусім іншая сітуацыя ў Брэсце, дзе "Дынама" сустракаецца з грэчаскім "Атромітасам". Прамая трансляцыя ідзе на "Беларусь 5". Тут першы тайм пакуль не скончаны. І лік ужо 2:0 у карысць гаспадароў. Забітымі мячамі адзначыліся Жэлька Філіпавіч і з пенальці Павел Савіцкі.

Нагадаем, сёння ў барацьбу ўступіць яшчэ адзін наш клуб. У Славакіі мінскае "Дынама" згуляе супраць каманды "Дунайска-Стрэда". Гэты матч таксама глядзіце на "Беларусь 5".