Адразу 4 залатыя медалі заваявалі беларускія весляры ў Даніі

19 сентября 2021

Трыумфальна завяршылі тыдзень нашы весляры. Адразу 4 залатыя медалі заваявалі беларусы ў Даніі. Першую ўзнагароду вышэйшай пробы на чэмпіянаце свету выйгралі Алена Наздрова, Надзея Макарчанка, Аляксандра Калаур і Вольга Клімава ў каноэ-чацвёрцы на 500 м, затым золата ў адзіночцы ўзяў Мікіта Борыкаў. 

Пераможную серыю прадоўжылі Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худэнка і Марына Літвінчук - чацвёрка на першай прыступцы п'едэстала. Кіраўнік беларускага НАК Віктар Лукашэнка павіншаваў беларускіх спартсменаў з перамогай.