Спартсменаў-дынамаўцаў за паспяховае выступленне на II Гульнях краін СНД ушаноўвалі ў Мінску

22 августа 2023

Амаль чвэрць усіх медалёў на II Гульнях краін СНД - гэта больш чым паспяховы вынік выступлення атлетаў фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама". Сёння чэмпіёнаў і прызёраў ушаноўвалі ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага стадыёна. Так, у 12-ці відах спорту дынамаўцы прынеслі ў скарбонку беларускай каманды 59 узнагарод, 14 з якіх вышэйшай пробы. Таксама ў актыве 28 сярэбраных і 17 бронзавых медалёў. Атлеты адзначаюць высокі ўзровень правядзення II Гульняў краін СНД і сур'ёзную канкурэнцыю ва ўсіх відах спорту.

Усяго ў скарбонцы беларусаў  на II Гульнях краін СНД  236 узнагарод: 48 залатых, 78 сярэбраных і 110 бронзавых. У медальным заліку вышэй нас толькі зборная Расіі.