Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Беларусі "Беларускі спартыўны Алімп" знайшла сваіх уладальнікаў

4 января 2020
Прыемная навіна для майстроў сваёй справы. Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года ўдастоеныя  галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Павел Булацкі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму Уладзіслаў Ганчароў, а таксама старшы трэнер нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор'і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Васіль Гулевіч. Указ падпісаў сёння Кіраўнік дзяржавы.