Савет дырэктараў КХЛ зацвердзіў склад удзельнікаў чэмпіянату на наступны сезон

7 июля 2016

За трафей будуць змагацца 29 клубаў. У параўнанні з папярэднім сезонам у лігу дадалася новая каманда - кітайскі "Куньлунь Рэд Стар". Старт чэмпіянату 22 жніўня. Мінскае "Дынама" ўжо вядзе падрыхтоўку да турніру. Першы таварыскі матч міжсезоння "зубры" правядуць супраць "Югры". Паядынак пройдзе 29 ліпеня ў Маладзечне.