Супернікі жаночай зборнай Беларусі па валейболе ў другім раўндзе кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года

27 октября 2016

Жаночая зборная Беларусі па валейболе ў другім раўндзе кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года згуляе з камандамі Італіі, Іспаніі, Латвіі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны. Мужчынская нацыянальная каманда на аналагічнай стадыі адбору сустрэнецца з харватамі, сербамі, датчанамі, швейцарцамі і нарвежцамі. Напроста ў фіналы чэмпіянатаў свету трапяць пераможцы груп. Адзначым, раней на планетарных турнірах ні мужчынская, ні жаночая зборныя не гулялі.