Салігорскі "Шахцёр" праводзіць матч у адказ з дацкім "Эсб'ергам"

1 августа 2019

За пуцёўкай у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы "гарнякі" адправіліся ў Данію. Падыходзіць да завяршэння першы тайм, і пакуль лік не адкрыты. Такі расклад на руку беларусам. Бо ў першым матчы тыдзень таму ў Салігорску наша каманда была мацнейшай - 2:0. 

Гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".