Салігорскі ХК "Шахцёр" паспрабуе пабіць уласны рэкорд па працягласці пераможнай серыі

12 января 2024

Лідар беларускай Экстралігі - салігорскі "Шахцёр" - паспрабуе пабіць уласны рэкорд па працягласці пераможнай серыі. "Гарнякі" не ведаюць паражэнняў ужо ў дзесяці матчах запар. І сёння яны правядуць гасцявы паядынак супраць аршанскага "Лакаматыва".

Стартавае ўкідванне ў 19:25. Не прапусціце прамую трансляцыю на тэлеканале "Беларусь 5".

Акрамя гэтага ў рамках Экстралігі сёння адбудуцца яшчэ два матчы. "Брэст" прыме наваполацкі "Хімік", а "Ліда" адправіцца ў госці да "Дынама-Маладзечна". Абедзве сустрэчы стартуюць а 19-й гадзіне.