"Снежны снайпер" стартаваў у Гомелі

15 января 2019

Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартаваў сёння ў Гомелі. За права прадставіць рэгіён у рэспубліканскім фінале тры дні будуць змагацца больш за 300 школьнікаў з усяго рэгіёна. Першымі на старт выйшлі самыя маленькія - узрост спартсменаў 10-12 гадоў. Яны прайшлі 3 кругі па 600 метраў з дзвюма агнявымі межамі.

Спаборніцтвы "Снежны снайпер" праводзяць у трох узроставых катэгорыях. Па выніках абласнога этапа сфарміруюць зборную вобласці, якая адправіцца на рэспубліканскія спаборніцтвы. Яны пройдуць у лютым у Раўбічах.