Шайба форварда "Юнацтва" Аляксандра Когалева прызнаная лепшай

8 февраля 2017

Шайба форварда "Юнацтва" Аляксандра Когалева ў вароты шведскага клуба "Векшэ" прызнаная лепшай у Лізе чэмпіёнаў сезона 2016-2017. Выбар рабілі балельшчыкі. Турнір жа напярэдадні выйграў іншы шведскі клуб - "Фрэлунда", які абгуляў у фінале пражскую "Спарту". У авертайме - 4:3. Адзначым, менавіта "Фрэлунда" выбіла мінскае "Юнацтва" з розыгрышу ў 1/16 фіналу.