Сяргей Кавальчук: Беларусь цалкам гатовая да правядзення II Еўрапейскіх гульняў

19 июня 2019

Беларусь цалкам гатовая да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Гэта сёння заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падчас інфармацыйнага канала ў нашай студыі на стадыёне "Дынама". Нашы атлеты збіраюцца перасягнуць вынік першых гульняў у Баку, дзе беларусы заваявалі 43 узнагароды. Міністр заклікаў балельшчыкаў падтрымаць нашу каманду, але адзначыў: білетаў засталося мала. Пляжны футбол, стральба, баскетбол 3 на 3 і некаторыя іншыя сапраўды збяруць аншлагі. Сяргей Кавальчук адзначыў кампактнасць Еўрапейскіх гульняў і запэўніў, што транспартных праблем у Мінску падчас форуму быць не павінна (відэа).