Сяргей Касціцын будзе выступаць у складзе мінскага "Дынама"

1 августа 2016

Апошні сезон форвард адыграў у складзе ніжагародскага "Тарпеда". За сваю кар'еру выступаў за "Манрэаль", "Нэшвіл", "Авангард", "Ак Барс".

Яшчэ адным навабранцам "зуброў" стаў канадскі абаронца Марк-Андрэ Граньяні. Старт у КХЛ мінскае "Дынама" возьме 6 верасня матчам з маскоўскім "Спартаком".