Семінар для шэфаў місій 49 краін - удзельніц II Еўрапейскіх гульняў завяршыўся сёння ў Мінску

12 июля 2018

Дэлегацыі ацанілі гатоўнасць Мінска да маштабнага форуму. Перш за ўсё госці наведалі 12 спартыўных арэн, вёску спартсменаў і гатэлі. Па выніках семінара госці засталіся задаволены.

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні стартуюць у чэрвені наступнага года ў Мінску. Усяго разыграюць 201 камплект узнагарод. У 10 відах вызначацца яшчэ і ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій.