Сёння ўвечары - урачыстая цырымонія ўзнагароджання нашых дзяўчат

15 февраля 2014

Глядзіце яе ў алімпійскім выпуску навін. У медальным заліку наша зборная з чатырма ўзнагародамі - трыма залатымі і адной бронзавай - займае 7 месца.


Усяго ў ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях бяруць удзел спартсмены з 88 краін. На гэты момант медалі заваявалі каманды 25 дзяржаў. Адзначым, у біятлонным медальным заліку пасля 6 гонак беларусы дзеляць першае месца з французамі.