Сёння глядзіце трансляцыі матчаў чэмпіяната Еўропы ў групах С і D

21 июня 2016

Зборная Уэльса громіць Расію - 3:0 - на чэмпіянаце Еўропы па футболе і з першага месца ў групе В праходзіць у плэй-оф. А лідар валійцаў Гарэт Бэйл узначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. Нападаючы забіў па голе ва ўсіх трох матчах групавога этапу. Англічане згулялі безгалевую нічыю і фінішуюць другімі ў квартэце. Захоўвае шанцы на пападанне ў накаўт-раўнд і Славакія. Бо ў лік 16 наймацнейшых каманд патрапяць і чатыры лепшыя зборныя, якія занялі трэція месцы.

А сёння ўсё вырашыцца ў групах С і D. Дакладна ў плэй-оф апынецца пераможца матча Германія - Паўночная Ірландыя, які пачнецца ў 19 гадзін на "Беларусь 5". На "Беларусь 2" у гэты час згуляюць Польшча і Украіна. Зборная Іспаніі датэрмінова патрапіла ў накаўт-раўнд, але паражэнне ў дуэлі з харватамі пазбавіць пірэнейцаў першай пазіцыі. Гэтая сустрэча на "Беларусь 1" у 10 вечара. "Беларусь 5" пакажа супрацьстаянне Чэхія - Турцыя.