Сёння - пяты дзень вялікага хакея ў Мінску

13 мая 2014
Горад літаральна жыве святочнай атмасферай планетарнага форуму. Лядовы запал з кожным днём становіцца ўсё гарачэйшым, а балельшчыкі - усё больш актыўнымі. Такім чынам, за плячыма нашай зборнай ужо дзве перамогі, і, нарэшце, заслужаныя выхадныя. Напярэдадні ўся краіна з заміраннем сэрца назірала за найскладанейшым паядынкам беларускай зборнай і каманды Швейцарыі. Гэта была годная гульня і прыгожая перамога.
На Мінск-Арэне ўжо пяты дзень працуе наш спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў (прамое ўключэнне).