Сёння пройдуць паўфінальныя паядынкі "Фіналу чатырох"

29 мая 2018

Хварэць будзем сёння і за гандбалістаў. СКА пазмагаецца з "Гомелем", а БГК імя Мяшкова - з "Кронанам". У мінскім Палацы спорту "Уручча" сёння пройдуць паўфінальныя паядынкі "Фіналу чатырох" Кубка Беларусі па гандболе. Прамая трансляцыя першага матча пачнецца на "Беларусь 5" у 16:55, а другая сустрэча - у 19:10. Уладальнік кубка вызначыцца заўтра ў паядынку пераможцаў сённяшніх сустрэч.