Сёння прайшлі два матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі

19 ноября 2015

Прадстаўнікі элітнага футбольнага дывізіёна не адчуваюць праблем у матчах з камандамі першай Лігі. Сёння прайшлі два матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Жодзінскае "Тарпеда" разграміла ў першым матчы "Смаргонь", хет-трык у Вячаслава Глеба, дублем адзначыўся Скавыш. А бабруйская "Белшына" ўпэўнена разабралася з чэмпіёнам першай Лігі - "Іслаччу", 3-0.