Сёння вызначыцца пераможца Каляднага турніру

7 января 2020
16-ы год запар светлае свята ў нашай краіне непадзельна з Калядным турнірам. Сёння на лёдзе галоўнай арэны ў Чыжоўцы вызначыцца пераможца. Каманда Прэзідэнта Беларусі згуляе супраць зборнай Расіі. Стартавае ўкідванне адбудзецца роўна ў 19:00. А "Беларусь 5" пакажа вырашальны матч у прамым эфіры. Гаспадары турніру, нагадаем, у паўфінале абгулялі хакеістаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, 9-5, а расіяне адолелі фінаў, 5-2. 

Але не толькі дарослыя хакеісты сёння атрымаюць запаветны кубак. Пераможца стане вядомы і ў старэйшай узроставай групе дывізіёна А "Залатой шайбы". У фінале, які пачнецца на малой арэне ў Чыжоўцы, у тры гадзіны дня сыдуцца каманда "Беркут" Фрунзенскага раёна Мінска і "Тарнада" з Заводскага раёна сталіцы.